Политика
Gazeta Wyborcza, пераклад Антаніны Парыжскай, ”Мы”

«Хутка Лукашэнка стане выяздным»

Еўрапарламент павінен сёння прыняць рэзалюцыю, якая заклікае адмяніць на 6 месяцаў візавыя санкцыі для прадстаўнікоў беларускага рэжыма. З ідэяй пагаджаюцца лідэры апазіцыі Аляксандр Казулін і Аляксандр Мілінкевіч.

Апазіцыя падтрымлівае намаганні ЕС, каб прыблізіць Беларусь да Еўропы. Калі нічога не памяняецца, то залежнасць Беларусі ад Расіі будзе катастрафічнай. Мы павінны зрэфарміраваць Беларусь як у гаспадарцы, так і ў палітыцы, казаў учора Мілінкевіч на прэсс-канферэнцыі ў Еўрапейскім парламенце.

Пяць найбуйнейшых фракцый, якія ўзгаднілі праект рэзалюцыі, не хочуць зняць санкцыі для асобаў, што ангажаваныя ў парушэнні дэмакратычных выбарчых стандартаў і правоў чалавека. Маюцца на ўвазе: суддзі, якія каралі апазіцыянераў, а таксама кіраўнічка Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына.

Працяг санкцый для іншых прадстаўнікоў уладаў будзе залежыць ад змен у законе пра СМІ, што быў прыняты ў чэрвені 2008 году.

Рэзалюцыя не ўдакладняе, як ставіцца да прэзідэнта Лукашэнкі, прозвішча якога адчыняе чорны спіс. Кіраўнік Каміссіі замежных спраў Еўрапарламента Яцэк Сарыуш-Вольскі ліча, што Лукашэнку таксама павінна датычыць часовая адмена санкцый.

- Калі не, то найважнейшая палітычная мэта – спыненне ізаляцыі Беларусі – не здзейсніцца. Таму я падтрымліваю прыпыненне візавых санкцый таксама для Лукашэнкі.

Праект рэзалюцыі, хаця і не пазбягае крытыкі Лукашэнкі, пачынаецца са словаў задаволенасці ад вызвалення палітычных зняволеных. Еўрадэпутаты заклікаюць таксама “прызнаць легальна абраную раду Саюза Палякаў на Беларусі пад кіраўніцтвам Анжалікі Борыс”.

Наконт спынення санкцый вырашыцца, магчыма, нават ужо 13 кастрычніка. У гэты ж дзень па запрашэнні еўракамісара па знешніх сувязях Хаўера Саланы ў Люксембург прыедзе кіраўнік беларускага МЗС Сяргей Мартынаў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)