Хто спявае лепш за ўсіх (фота)
Вечарына парталу «Тузін Гітоў» сімвалічна падвяла рысу ў музычным сезоне 2010-2011 гадоў.
– Селета мы ў шосты раз адзначаем лепшых музыкаў, якія прэзентавалі свае творы на нашым партале, – адзначыў на прэс-канферэнцыі ў клубе «Графіці» галоўны рэдактар інтэрнэт-парталу «Тузін Гітоў» Сяргей Будкін.
Паводле задумы арганізатараў, усе музыкі, што перамаглі у выніковым туры падчас канцэрта у клубе атрымалі ўзнагароды ад галоўнага партнера «Тузіна» – кампаніі «Будзьма беларусамі».
– Разам з гуказапісваючай кампаніяй «Вігма» мы выдалі CD+MP3 кружэлку-складанку, на якую ўвайшлі лепшыя музычныя кампазіцыі гэтага сезону, –распавеў журналістам выдавец інтэрнэт-парталу «Тузін Гітоў» Вецер Механічны.
Выніковы канцэрт сабраў гурты «Жнюв», «ZnaROCK», «Akute» і ўкраінскі гурт «Фіолет», які вельмі патрыятычна заводзіў залю, выканаўшы беларускамоўную песню «Месца Пакуты». Веў канцэрт лідэр гурта «Палац», вядучы канцэртнай і радыеверсіі чарта «Тузін Гітоў» Алег Хаменка.
За гурт «Ляпіс Трубяцкі», песня якога – «Грай» – была прызнана лепшай, прыз атрымаў музычны журналіст Зміцер Безкаравайны.
Оцените статью
1 2 3 4 5Избранное