Общество

Таццяна Шапуцька, Новы час

Хто абароніць дзяцей ад гвалту?

Пра абарону дзяцей мы найчасцей чуем у першы дзень лета, калі ў гарадскіх парках праходзяць тэматычныя дзіцячыя святы. Раз на год чыноўнікі з адухоўленымі тварамі прамаўляюць пра «кветак жыцця», і «нашу будучыню», некаторыя нават пускаюць слязу ад замілавання, калі маленькая кветачка пад наглядам строгага завуча дорыць сівому аратару букет.

Ілюстрацыйнае фота, pixabay.com

Але ўвечары Міжнародны дзень абароны дзяцей заканчаецца, сцэну разбіраюць, чыноўнікі вяртаюцца ў кабінеты, а дзеці — дадому ці ў школу, дзе могуць спадзявацца толькі на сябе.

Чаму ў Беларусі не працуе Адзіная мадэль абароны дзяцей, ці сапраўды сучасныя дзеці невыносныя, чаму ўсе маўчаць, калі кіраўнік дзяржавы публічна называе чужое дзіця «шчанюком» — пра гэта і многае іншае гутарым з кіраўніком міжнароднага грамадскага аб’яднання «Разуменне» Андрэем Маханько.

Пра «шчанюка» і дзяцей ХХІ стагоддзя

— Гучнае здарэнне, якое наўпрост тычыцца тэмы абароны дзяцей, — скандал у Гомелі, дзе настаўніца аблаяла хлопчыка, за што яе звольнілі, але пасля па ўказанні кіраўніка дзяржавы аднавілі на працы. Бацькоў школьніка выклікалі ў міліцыю, і пакуль незразумела, якія наступствы гэта будзе мець для сям’і. Як вы ацэньваеце гэтую гісторыю?

— Тое, што адбылося ў Гомелі, — гэта адлюстраванне грамадства, дзе дзіця не вартае анічога. Няма дзяцей у гэтай краіне. На іх правы насамрэч усім напляваць. Няма такога суб’екта ў Рэспубліцы Беларусь, як дзеці, і сваімі выказваннямі пра «адкруціць галаву шчанюку» кіраўнік дзяржавы гэта пацвердзіў.

Дзяцей можна зневажаць, іх можна не браць у разлік. Так мы хутка вернемся ў тыя змрочныя часы, калі дзяцей маглі і забіць, і прадаць…

Лукашэнку наогул не варта было ўлазіць у гэтую гісторыю. Ёсць структуры, якія кіруюць адукацыяй, — яны і павінны былі разбірацца з тым, што здарылася. Не трэба было рабіць ніякіх скандалаў, варта было зладзіць медыяцыю паміж бацькамі, настаўніцай і вучнем.

Пасадзіць іх усіх за стол, папрасіць адзін у аднаго прабачэнне і разысціся. Але мы ж ведаем, што падтрымка настаўнікаў патрэбная для выбарчых кампаній, таму ён і ўмяшаўся.

Што тычыцца разборак з міліцыяй… Ёсць вельмі адметная рыса ў Беларусі — тое, што называецца «глупства кіраўніцтва кампенсуецца неабавязковасцю выканання». У Беларусі гэта вельмі яскрава. У нас ніхто не любіць гучных скандалаў, усё робіцца цішком, пад дываном.

Я спадзяюся, што ўсё пойдзе па такім сцэнары — усё «спусцяць на тармазах» і замнуць. Але ёсць і другі сцэнар, дзе чыноўнікі могуць успрыняць выказванні кіраўніка дзяржавы як загад, і пачнуць дзейнічаць у адпаведнасці з ім. А гэта ўжо высокая рызыка для ўсіх.

Працяг артыкула чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(6)