Общество
Аляксандр Тамковіч, Новы час

«Хлопцы сарвалі два сцягі СССР і вывесілі бел-чырвона-белыя»

Вядомы беларускі мастак, літаратар, культуролаг і мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі — шчаслівы чалавек. Ён лічыць, што беларушчына ўрэшце пераможа. У чым яшчэ шчасце Сяргея Харэўскага? На гэта пытанне адказвае ён сам. А мы віншуем Сяргея з 50-годдзем і зычым заставацца шчаслівым!

…У мастацкай вучэльні вакол мяне пачалі гуртавацца аднадумцы, неафіцыйна сфармавалася сябрына прыхільнікаў нацыянальнага адраджэння. Гэта і адыграла драматычную ролю ў наступных падзеях.

Мы сустракаліся, падоўгу размаўлялі пра беларускую гісторыю, але далей размоваў не ішло. І тады мае сябры вырашылі гэта выправіць. У дзень Савецкай Канстытуцыі над мастацкай вучэльняй з’явіліся бел-чырвона-белыя сцягі. Больш за тое, хлопцы сарвалі два сцягі СССР. Адзін выкінулі ў сметніцу, адзін паклалі замест анучы на ўваходзе.

Тры выходных дні ніхто гэтага не заўважаў. У панядзелак усё і пачалося. Калі на новыя сцягі, не ведаючы, што гэта такое, не звярталі ўвагі, то анучу пад нагамі ўбачылі. Імгненна дзверы вучэльні закрылі. Нікога не выпускалі.

Гэта быў яшчэ толькі 1985 год. Распачалося следства. Падзея выпала на мой дзень нараджэння — 5 кастрычніка. Я нават не ведаў, што хлопцы вырашылі зрабіць такі падарунак, але гэта не выратавала. Хутка выявілі ўсіх нацыяналістаў і «нядобранадзейных», сярод якіх я быў лідарам. Пасля ў КДБ мяне знаёмілі з даносамі…

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)