В мире
Змiцер Панкавец

Хлопчык Арман стаў зоркай расійскага інтрнэту (вiдэа)

Здымалі хлопчыка падчас акцыі 31 мая. Ён расказвае, за што не любіць Пуціна і чаму ходзіць на акцыі пратэсту.

— Зараз робіцца тое, што вызначае маю будучыню. Я хачу жыць у добрай краіне. Рызыка ёсць вялікая, але іншая альтэрнатыва — я ўсё жыццё буду жыць пры нашым цары. Не гэта не надта падабаецца. Я спадзяюся, што нешта можна змяніць.

Краіна пакуль далёкая ад ідэалу, але трэба рабіць усё магчымае, каб яе прывесці да гэтага ідэалу. Які сэнс апускаць рукі і казаць „я за стабільнасць“? Гэта поўнае глупства, што мы адбіраем у людзей стабільнасць, як і тое, што ўсе мы купленыя Дзярждэпам ЗША.

Як бы людзям добра ні жылося, але калі парушаюцца правы, то гэта кепска і няправільна. Няправільна, калі людзей вінцілі.

Галоўнае — зламаць кепскую ўладу. Тое, як кіруе Пуцін, не дазваляе яму называць сябе прэзідэнтам Расіі, бо ён захапіў уладу і ўтрымлівае яе гвалтам, — гаворыць Арман.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)