Хайдэн Панэц’ерэ

У дзесятку самых сексуальных жанчын свету ўключыў часопіс FHM актрысу і спявачку Хайдэн Панэц’ерэ. І нездарма. У свае 19 год прыгажуня з італьянскімі каранямі пастаянна трапляе ў сексуальныя скандалы: то папарацы заспеюць яе топлес з бойфрэндам на пляжы, то залішне адкрыты ўбор нечакана аголіць якую-небудзь спакуслівую частку цела актрысы.

Аднак ёсць у Хайдэн і яшчэ чым здзівіць сваіх аматараў. Таленавітая спявачка і актрыса пачала сваю кар’еру ў 11 месяцаў, зняўшыся ў рэкламе цацак. У 4 гады, калі яе запрасілі на ролю ў серыял, у актрысы за плячыма было ўжо 50 камерцыйных праектаў, а ў 11 год Хайдэн была намінаваная на Грэмі. Спадарыня Панэц’ерэ не перастае дэманстраваць свой шматгранны талент — у наступным годзе адразу павінны выйсці і новы дыск і новы фільм з Хайдзі ў галоўнай ролі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)