«Выязная пошліна ў $ 100 зменшыць чэргі на мяжы»

Ініцыятыву Аляксандра Лукашэнкі падчас прэс-канферэнцыі ў Мінску пракаментаваў намеснік міністра спорту і турызму Чэслаў Шульга.

«Магчыма гэта зменшыць чэргі на мяжы. Мы вітаем усе крокі, якія змяншаюць чэргі на мяжы. Калі сення знікнуць чэргі з шоп-турыстаў, гэта павялічыць наплыў заходніх турыстаў з Еўропы».

Такім чынам, на карысць увядзення выязной пошліны ў «100 даляраў з носа» знойдзены яшчэ адзін аргумент.

Нагадаем, пошліну для беларусаў, якія выязджаюць за мяжу, могуць увесці ўжо ў кастрычніку. Пра гэта паведаміў 11 верасня віцэ-прэм’ер Петр Пракаповіч.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)