«Выходзіць, што цягам 10 год «здрадаю дзяржаве» займаліся дзяржслужбоўцы, якія набывалі ў Пашы сувеніры»
Кіраўнік Беларускай Р*ды культуры Сяргей Будкін – пра прысуд Паўлу Белавусу.
– Прысуд, канечне, вельмі цынічны да жахлівасці, – піша Будкін. – 13 год калоніі проста па факце таго, што ён – Беларус.
Яго «асудзілі» за прагу зменаў у Беларусі.
Але хіба ў нас прапісана недзе, што ўлада нязменная?
Яму закідваюць «экстрэмізм».
А хіба не з Пашынага «экстрэмізму» сілкаваліся брсмаўцы, якія скралі ў яго ідэю з Днём вышыванкі ці БТ, якое тыя вышымайкі нават купляла на розыгрыш?
Яго вінавацяць у «здрадзе дзяржаве».
Дык гэта выходзіць, што цягам 10 год пад бокам спецслужбаў штодня гэтаю «здрадаю дзяржаве» займаліся спартоўцы, дзяржслужбоўцы, пракурорскія супрацоўнікі, міліцыянты, якія набывалі ў Пашы сувеніры з нашай сімволікай…

…Ведаючы крыху Пашу, разумею, што не было ў яго спадзеву на гэтым «судзе» на тое, што яго ўнёсак ў беларускую справу прызнаюць і адпусцяць з выбачэннямі. Ён свядома зрабіў свой выбар – застацца ў краіне і працаваць на карысць Беларусі, пакуль да яго не прыйдуць.
І кожны з беларусаў можа зрабіць так, каб у будучыні Павал і ўсе тыя, хто трапілі ў турмы за свае перакананні, маглі сказаць, што ўсё, што яны зрабілі для Беларусі, было недарма.
Гэта вельмі проста і ад месцазнаходжання аніяк не залежыць.
Актыўней карыстацца беларускай мовай.
Даваць слухаць/чытаць дзеткам казкі па-беларуску.
Вывучаць гісторыю сваю роду.
Купляць беларускае (кнігі, сувеніры, музыку…).
Падтрымліваць культурніцкія ініцыятывы.
Насіць нашы Сімвалы (у сэрцы ці на сабе).
Бараніць сваё і сваіх (у віртуальнай і рэальнай прасторы)...
Толькі арганізацыяй такіх групавых дзеянняў, мы зможам аднавіць грамадскі парадак і захаваць нашу Беларусь.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное