Вярхоўны Суд адмовіў выдаўцу Логвінаву

Выдавец Ігар Логвінаў сёньня абскарджваў у Вярхоўным Судзе рашэньне Міністэрства інфармацыі, якое адмовіла яму ў выдачы ліцэнзіі на распаўсюд друкаванай прадукцыі.

Вярхоўны Суд адмовіў у задавальненьні скаргі, такім чынам выдавец не атрымае права распаўсюджваць друкаваную прадукцыю.

Апрача таго ён вымушаны заплаціць каля мільярда рублёў штрафу за распаўсюд кніг без ліцэнзіі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)