Вусаў: «Упэўнены, што ўкраінцы ўжо не будуць спадзявацца на міжнародную бюракратыю і крымінальныя суды»

Палітолаг — пра гістарычную місію Украіны.

Буча стала чарговым доказам вар'яцтва пуцінскага свету, прыкладам праўдзівай духоўнасці Расеі, гэты горад паказаў сутнасць «вялікай» і крывавай місіі Масквы, будучыню, якую Расея прыгатавала ўсяму свету, — піша Павел Вусаў. — На жаль, у чарговы раз.

Я ўпэўнены, што ўкраінцы ўжо не будуць спадзявацца на міжнародную бюракратыю і крымінальныя суды. Хутчэй за ўсе будуць створаны, па прыкладу Ізраіля, адмысловыя группы, якія пачнуць паступова ліквідаваць усіх, хто вінаваты ў такіх жудасных злачынствах («шэраговых», «генералаў», прапагандыстаў, «палітыкаў»). Зараз гэта ўжо гістарычная місія Украіны.

Таксама, ўпэўнены ў тым, што зараз ніводны з рускіх «дыпламатаў» не будзе адчуваць сябе ў бяспецы…

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(64)