Вучэнні «Захад-2013» пакінулі пасля сябе палігоны смецця

Заканчэння леташніх вайсковых вучэнняў «Захад – 2013», што праходзілі каля мястэчка Гожа (Гарадзенская вобл.) гарадзенцы чакалі з нецярплівасцю. Вельмі ўжо ім да спадобы тыя мясціны, багатыя на разнастайнія віды грыбоў.

Чакалі і дачакаліся...

Што ўбачылі? Кіпы смецця ў выглядзе парэшткаў "жаўнерскіх пайкоў", жасцянак "ялавічына тушоная", пластыкавыя бутэлькі (былі праблемы з пітной вадой), калючы дрот і інш.

Няўжо ў бюджэце вучэнняў не знайшлася пара рублёў на смеццявыя кантэйнеры і на іх вываз? А мо вайскоўцы так цешыліся з перамогі над умоўным ворагам, што пакінулі "яму" права прыбірацца на "яго" тэрыторыі? І запамятавалі, што хоць гэта і палігон, але ж перадусім лес, нягледзячы нават на танкавыя дарогі ў ім.

- Да сваёй зямлі трэба ставіцца менавіта як да СВАЁЙ. Гэта "цвікі-бальшавікі" ўбівалі ў галаву, што "всё кругом колхозное, свё кругом нічьё". Таму і адносіны такія да сваёй зямлі. І да краіны таксама. Да дзяржавы ўрэшце. Шкада... Трэба мець павагу і асабістую адказнасць за кожную частку сваёй (нашай) зямлі, сваёй (нашай) краіны, дзяржавы. Будзе адказнасць, то і смецце кідаць наўкол не будзем. Бруд, што застаецца па чалавеку раўняецца колькасці бруду ў яго галаве. Трэба выкідваць смецце са сваіх галоў. Рабіць "вялікую прыборку", як гавораць на флоце. Але ж хто прыбярэ "смеццевыя палянкі"? – задаецца пытаннем актывіст аргкамітэту БХД Сяргей Верамеенка.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)