Общество

«Восень 1917. У краіне бардак і беларусы хочуць ім скарыстацца»

Журналіст Дзмітрый Гурневіч адзначае: Рэспублікі Беларусь не было б без БССР, БССР не было б без БНР. А БНР не было б без гэтай падзеі – Усебеларускага з’езду ў Менску, які пачаўся 18 снежня 1917 году.

Які быў кантэкст, што адбывалася напярэдадні?

Уявіце. У лютым 1917 года цар адрокся ад улады ў Расейскай імперыі. Краінай паўгода кіруе Часовы ўрад, у склад якога ўваходзяць розныя сілы. Беларусы падымаюць галаву, ствараюць Беларускі Нацыянальны камітэт (першы орган палітычнага прадстаўніцтва беларускага народу) і хочуць правесці свой устаноўчы сход.

Белнацкам узначаліў самы багаты чалавек краю, магнат і будучы прэм'ер-міністар БНР Раман Скірмунт, а спонсарамі Камітэту сталі Эдвард Вайніловіч, Станіслаў Радзівіл, Марыя Магдалена Радзівіл з дому Завіша і іншыя.

А хто іх падтрымліваў: Часовы ўрад ці бальшавікі?

Ані першыя, ані другія, і чуць не хацелі пра беларускую дзяржаву. У лістападзе бальшавікі ладзяць пераварот і абвяшваюць сябе новай уладай. Каб было ясна – легітымнасці ў іх мізер. На выбарах напрыканцы году яны набяруць 20% і з трэскам іх прайграюць.

Дык вось, вяртаемся да восені 1917. У краіне бардак і беларусы хочуць ім скарыстацца. Яны ствараюць Вялікую беларускую раду, якая і сабрала Першы Ўсебеларускі з’езд. У Маскве бальшавікі далі на яго дазвол. Ён адбываўся ў цяперашнім Тэатры імя Янкі Купалы.

Гэта было нешта сур’ёзнае ці міжсабойчык тусовачкі?

Здрасце. На з’ездзе былі 1872 дэлегаты з усёй Беларусі: ад Беластоку да Смаленску. Сотні арганізацыяў даслалі сваіх прадстаўнікоў. Для параўнання.

Другі Ўсерасейскі з’езд саветаў, які адбыўся ў Петраградзе ў кастрычніку 1917-га, сабраў 649 дэлегатаў з усёй Расеі.

Бальшавікі ўсю сваю гісторыю былі ад яго ў экстазе. А ён быў нічым у параўнанні з Усебеларускім з’ездам.

Але хто канкрэтна браў удзел у з’ездзе? Партыі – прывіды? Імітатары?

Гэта дэлегаты з рашаючым голасам ад губернскіх, павятовых і валасных земстваў, самакіраванняў, зямельных камітэтаў, губернскіх арганізацый паштовых і тэлеграфных служачых, дарожных камітэтаў, губернскіх і павятовых настаўніцкіх арганізацый, Саюзу земскіх служачых, бежанскіх камітэтаў, ад беларускіх нацыянальных арганізацый, вайскоўцаў-беларусаў арміі, флоту і тылу, ад Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў, ад Беларускага абласнога камітэту Савету сялянскіх дэпутатаў, ад Вялікай беларускай Рады, Цэнтральнай Вайсковай беларускай Рады і многіх іншых.

З дарадчым голасам у з’ездзе бралі ўдзел прадстаўнікі палітычных партый, у тым ліку партый нацыянальных мяншыняў — расейскай, габрэйскай, польскай і літоўскай. Лозунг кангрэсу быў «Няхай жыве Вольная Беларусь». Лунаў бел-чырвона-белы сцяг.

Чаму бальшавікі спачатку далі згоду, а пасля разагналі з’езд і як гэта было?

Як толькі на з’ездзе пачалі гучаць ідэі стварыць сваю ўладу «орган краёвай улады», без прыежджых з Расеі бальшавікоў, пачаліся праблемы. Панаехаўшыя бальшавікі ўвайшлі ў залю і пачалі выштурхоўваць нашых.

Пачаліся бойкі. У залі рабілі барыкады, біліся крэсламі. Але ў прысутных не было зброі і таму бальшавікі здолелі разагнаць з’езд.

Гэта ўсё добра, але пры чым тут БНР?

Рада з’езду сабралас яна раніцу ізноў, памяшканне ёй далі менскія чыгуначнікі. Праца вялася далей падпольна і быў абраны выканкам Рады з’езду. У лютым-сакавіку 1918 году гэты выканкам Рады Ўсебеларускага з’езду стварыў урад Беларусі і абвясціў аб стварэнні Беларускай Народнай Рэспублікі.

Гэта была прадстаўнічая воля ўсяго беларускага народу. Таму юрыдычную сілу і гістарычнае значэнне трох Устаўных (канстытуцыйных) грамат БНР аспрэчыць немагчыма. Шах і мат!

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(42)