«Ворагі і акупанты, якія нашых герояў называлі бандытамі, а саміх сябе — героямі»

Канец вайны будзе тады, калі Расійская імперыя разваліцца канчаткова. Я перадумоваў такога развалу пакуль не бачу. Ад санкцый Захаду супраць Масквы больш пакутуе Захад.

Васіль Шкляр у нейкім сэнсе адкрыў для ўкраінцаў забароненыя старонкі іх гісторыі. Да з’яўлення рамана «Чорны воран» пра атаманаў цэнтральнай Украіны, герояў Халоднаярскай рэспублікі, якая нечым нагадвала Слуцкі Збройны Чын, дзе нават у 1920-я гады не было савецкай улады, ведалі адзінкі.

— Пане Васіль, калі вы пішаце гістарычную прозу, ці адчуваеце, што ствараеце гісторыю?

— Ёсць такая думка, што аўтар гістарычнага раману стварае міфы, і гэтыя міфы вельмі важныя для нацыі. Іх не варта разумець як выдумкі, творчую фантазію. Шмат міфаў стварала сама гісторыя, таму іх трэба наўпрост выхопліваць, па-мастацку асэнсоўваць, і тады яны могуць стаць нават вышэйшымі за праўду.

Сёння ва Украіне найбольш запатрабаваны гістарычны раман. Я б сказаў, што чытач больш цягнецца да гістарычнай прозы, чым да сучаснай, нават пра вайну, якая ідзе.

— У чым прычына?

— Усё проста: украінцы, як і беларусы, ніколі не ведалі сваёй сапраўднай гісторыі, бо яе пісалі ворагі і акупанты, якія нашых герояў называлі бандытамі, а саміх сябе — героямі.

Цалкам артыкул чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)