Лица

Вольскі зняў відэа ў кватэры Караткевіча

Лявон Вольскі выклаў у сеціваакустычнае відэа песні «Калі ідуць на абардаж» на словы  Уладзіміра Караткевіча, знятае ў кватэры пісьменніка.

Песня прагучыць 21 верасня на вялікім сольным канцэрце ў PrimeHall.

Здымкі адбыліся ў кватэры пісьменніка на Карла Маркса 36, дзе Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч жыў з 1973 года. Адсюль і адправіўся ў свой апошні шлях 25 ліпеня 1984 года. У кватэры жыла сястра Караткевіча, зараз жыве яго пляменніца – Алена, разам з супругам.

У кабінеце амаль нічога не змянілася з дня смерці Караткевіча. Музея тут няма, але кабінет захоўваецца. Амаль усе засталося на сваіх месцах. Ложак, гліняная пагоня над ложкам. Кніжныя паліцы з мноствам самых розных кніг. На паліцах шмат чарцей, цмокаў, гаршкоў, Швейкі, куфлі, фоткі. На сваім месцы стаіць стол, за якім пісаўся «Чорны замакАльшанскі». Вісіць вялікі партрэт Каліноўскага.

– Гэта была спантанная ідэя. Песня з іншага праекта, але яна абсалютна ў кантэксце «Белай яблыні грому», таму абавязкова прагучыць на канцэрце 21 верасня, – кажа Лявон Вольскі. – Калі гралі, адчулі нейкую дзіўную энергетыку. Не ведаю, як патлумачыць, але для мяне ўсё было нібыта наэлектрызаванае.

За тыдзень прададзена больш за 1000 квіткоў на канцэрт Лявона Вольскага 21 верасня ў PrimeHall. Квіткі на танцпляц каштуюць 40 рублёў. Сядзячыя месцы: ад 40 да 48 руб. Продаж адбываецца праз касы і сістэму Kvitki.by, сайт Primehall.by і касы Prime Hall(ГЦ «Замак»). Інфалінія (033) 661 14 32.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)