«Візіт Сікорскага – прыкмета росту цікавасці да Беларусі»
Кіраўнік міністэрства замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі плануе наведаць Беларусь у лістападзе.
Меркаваны візіт міністра пракаментаваў лідэр кампаніі “Гавары праўду” Уладзімір Някляеў:
– Прыезд кіраўніка польскага Міністэрства замежных спраў Сікорскага выглядае на прыкмету росту цікавасці да Беларусі. Гэта вельмі важна, бо яшчэ ніколі Беларусь перадвыбарная не выглядала настолькі гатовай да пераменаў. Але на перадвыбарным шляху ўлада павінна пачуць выразна вымаўленае: калі не будзе сапраўдных выбараў, калі ўлада вырашыць «выйграваць» за кошт ціску, падману і фальсіфікацый, то далейшае супрацоўніцтва з ЕС значна ускладніцца, а яно краіне зараз вельмі і вельмі патрэбнае.
Спадзяемся, прыезд кіраўніка польскага МЗС – толькі адна з першых ластавак. Што наперадзе – павелічэнне цікавасці ў ЕС да Беларусі і магчымасць канкрэтнага дыялогу на тэму, чым цяпер ЕС можа дапамагчы Беларусі.
Са спадаром Сікорскім мы сустракаліся сёлета ў Кракаве, пад час правядзення дзесятага саміта Супольнасці дэмакратый. Спадзяюся, пад час гэтага візіту атрымаецца працягнуць размову ў той жа танальнасці адкрытай канкрэтыкі.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное