Политика
Анастасія Зелянкова

Вінцук Вячорка: “Кангрэс без Мілінкевіча — не Кангрэс дэмакратычных аб’яднаных сіл”

Лідэр партыі “БНФ” Вінцук Вячорка пракаментаваў “Салідарнасці” заяву Аляксандра Мілінкевіча пра яго нежаданне ўдзельнічаць у Кангрэсе аб’яднаных дэмакратычных сіл.

— На жаль, заява Мілінкевіча носіць ультыматыўны характар. Яна неканструктыўная, асабліва ўлічваючы той скаладны час, які перажывае наша краіна, — адзначыў Вінцук Вячорка. — Вельмі шкада, што некаторыя палітыкі замест таго, каб канцэнтравацца на важных сёння пытаннях нафтагазавага канфлікту з Расіяй, праблеме беларускай незалежнасці, канцэнтруюцца на нейкіх структурных спрэчках. І гэта датычыць не толькі Мілінкевіча. Вядома ж, яго правакавалі, падштурхоўвалі да такога рашэння. Але ж не трэба было весціся. Персанальныя амбіцыі не павінны пераважаць у такой справе.

Яшчэ калі мы абмяркоўвалі прынцып абрання лідэра, я прапаноўваў захаваць за Мілінкевічам статус паўнамоцнага прадстаўніка дэмакратычных сіл. Нешта кшталту Хавьера Салана. Мілінкевіч адмовіўся. Канешне, я спадзяюся, што мы яшчэ зможам дамовіцца. Бо трэба разумець, што рашэнне Мілінкевіча б’е па ўсіх. Без удзелу Мілінкевіча зніжаецца статус кангрэса. Кангрэс без Мілінкевіча — гэта ўжо не Кангрэс аб’яднаных дэмакратычных сіл. Так як і Мілінкевіч без кангрэса — не лідэр.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)