Политика
Андрэй Елісееў, «Еўрарадыё»

Віктар Шэйман адправіўся ў Эквадор, Балівію, Венесуэлу і на Кубу

З 27 траўня па 9 чэрвеня беларуская дэлегацыя на чале з сустаршынём беларуска-венесуэльскай камісіі Віктарам Шэйманам наведвае Паўднёвую Амерыку. Пра гэта на брыфінгу ў Мінску паведаміў прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных.

Паводле яго словаў, 2 чэрвеня дэлегацыя правяла перамовы на Кубе наконт зборачных і сервісных цэнтраў для беларускай аўтатрактарнай тэхнікі. Далей Віктар Шэйман наведае Балівію, Эквадор і Венесуэлу. Чакаецца, што там абмяркуюць пытанні аб супрацоўніцтве ў нафтагазавай галіне, горна-руднай, аўтамабільнай, будаўнічай прамысловасцях, а таксама пра пастаўкі беларускай аўтатрактарнай тэхнікі і сельскагаспадарчага абсталявання.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)