Общество
Алесь Кіркевіч, Новы час

Віктар Данілаў: «Трэба, каб служыць у войску было крута!»

У «кінашэдэўры» ад БТ «Белы легіён чорных душаў» адна з галоўных роляў была адведзеная Віктару Данілаву, які апынуўся сярод фігурантаў «справы патрыётаў».

Віктар Данілаў

Высокі, кароткастрыжаны хлопец з развітай мускулатурай, відаць, падаўся аўтарам «ідэальным баевіком»… Хто ж насамрэч Віктар Данілаў?

Працягваючы серыю размоваў з фігурантамі «Справы патрыётаў», мы звяртаемся найперш да асабістых гісторыяў і светапогляду, мінаючы палітыку ды абставіны справы. Сённяшні суразмоўца Віктар Данілаў дзеліцца поглядамі на педагогіку, тэатр, падарожжы, а таксама разважае пра варыянты аптымізацыі беларускага войска.

«Як мяне вылавілі скаўцкім гальштукам…»

Дваццаць гадоў таму Віктар далучыўся да скаўцкага руху, дзе дух ды інтэлект павінны абавязкова спалучацца са здаровым целам — гэта тыя прынцыпы, якія Данілаў нясе праз усё жыццё.

— Як ты далучыўся да скаўцкага руху?

— Я трапіў у скаўцкую суполку ў 1997-м, маючы гадоў дзесяць.

— Як трапіў? Проста злавілі на вуліцы?..

— Ага, вылавілі скаўцкім гальштукам (смяецца). Дарэчы, у адрозненне ад піянерскага, скаўцкі гальштук можна выкарыстоўваць у побытавых мэтах — прыціснуць рану, наматаць на руку ды ўзяць кацялок і г.д. Піянерскім гальштукам такога рабіць нельга, бо «прыйдзе ў сне Ілліч ды накруціць вушы» (смяецца). Скажу, што не ўсё зразумеў адразу: методыку, мэты скаўтынгу… Для мяне гэта было наўпрост крута! Гойсаць па лесе ў тым узросце, калі па ТБ круцілі фільмы пра Рэмба — гэта неймаверна!

Працяг чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)