Віда Гэра

Кубінская мадэль, актрыса, а з нядаўняга часу і спявачка, Віда Гэра сваю кар’еру пачынала са здымкаў для мужчынскага часопіса FHM. Пасля з’яўлення там прыгажуні ў рэкламе бялізны, рэдакцыю проста завалілі лістамі чытачоў, якія патрабавалі цэлай фотасесіі статнай кубінкі. З той пары Віда мадэліравала ў шматлікіх мужчынскіх часопісах.

Давялося ёй паўдзельнічаць і ў некаторых кліпах вядомых музыкантаў, пасля чаго Віда вырашыла заняцца самастойнай музычнай кар’ерай. У 2006 годзе выйшаў яе дэбютны альбом пад таямнічай назвай “Вы мяне атрымалі”. Зразумела, ягоны выхад спадарыня Гэра падмацавала чарговай эратычнай фотасесіяй.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.3(3)