Общество
Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ, фота В. Чарвінскага, Родныя вытокі

Верабей-бландзін (фотафакт)

Гэту вельмі рэдкую птушку ўбачыў на сваім двары старэйшына вёскі Варганы Докшыцкага раёна Леанід Таіраў.

Абсалютна белы верабей панадзіўся разам са сваімі сабратамі прылятаць да куранят ласавацца іх кормам. Праз некаторы час птушкі сталі такімі смелымі, што не пужаліся і чалавека. Але белы верабей, быццам ведаючы пра сваю незвычайнасць, заставаўся па-ранейшаму пужлівым і асцярожным. Таму шмат прыйшлося пасядзець у засадзе фотакарэспандэнту, каб сфатаграфаваць гэта цуда прыроды.

Белы верабей-альбінос у прыродзе – гэта вельмі рэдкая з’ява. Сярод звычайнай папуляцыі птушак ён сустракаецца адзін на мільён.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)