Ванэса Уільямс

Мадэль, актрыса і спявачка Ванэса Уільямс увайшла ў гісторыю, стаўшы першай цемнаскурай уладальніцай тытула “Міс Амерыка” ў 1983 годзе. Праўда, годам пасля часопіс Penthouse надрукаваў яе эратычныя фотаздымкі са сцэнамі лесбійскага кахання, зробленыя яшчэ да конкурсу прыгажосці. У выніку Ванэса пазбавілася свайго тытула.

Пасля гэтага скандала прыгажуня вырашыла кардынальна змяніць прафесію і стала спявачкай. Яе балада «Save the Best for Last» на працягу многіх тыдняў узначальвала шматлікія хітпарады, а песня «Colors of the Wind» для мультфільма “Пакахонтас” у 1995 годзе выйграла “Грэмі” як лепшая песня да фільма. У другой палове 90-х Ванэса зноў змяніла прафесію. Сыграўшы з Арнольдам Шварцнегерам у баевіку “Сціральнік” (1996), яна стала працаваць як актрыса, чым займаецца і па сённяшні дзень.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)