Общество

Аляксандр Кур’яновіч, Новы час

Валерый Ціхіня: галоўны суддзя, які лічыў адраджэнне небяспечным ворагам

Дваццаць пяць год таму, 23 сакавіка 1995 года незалежная Беларусь набыла першага старшыню Канстытуцыйнага Суда — Валерыя Гур’евіча Ціхіню.

Валерый Ціхіня ў Вярхоўным Савеце, 1991 год. Фота vytoki.net 

Калі Ціхіня прыйшоў у Вярхоўны Савет, дык амаль адразу трапіў пад агмень крытыкі самай актыўнай дэпутацкай групы — парламенцкай апазіцыі БНФ.

Яму закідваліся не толькі кансерватыўныя камуністычныя погляды, але і тое, што ён у парушэнне тагачаснай Канстытуцыі БССР 1978 года займаў пасаду міністра і адначасова з’яўляўся народным дэпутатам.

16 кастрычніка 1990 года на другой нечарговай сесіі Вярхоўнага Савета апазіцыя БНФ паставіла пытанне рубам: каб, нарэшце, Ціхіня зрабіў выбар — альбо сысці з пасады міністра, альбо скласці дэпутацкія паўнамоцтвы.

Ціхіня вырашыў застацца ў Вярхоўным Савеце і 21 лютага 1991 года быў вызвалены з пасады міністра юстыцыі ў сувязі з пераходам на іншую працу (узначаліў адну з кафедраў у Акадэміі кіравання пры Савеце Міністраў).

Валерый Ціхіня, які да таго ж у 1990 годзе стаў сакратаром ЦК КПБ, быў цвёрда ўпэўнены ў тым, што камунізму няма альтэрнатывы.

Канешне, Ціхіня, як разумны чалавек, прызнаваў незваротнасць зменаў. Аднак лічыў, што працэсы можна паставіць на службу камунізму і надаць яму чалавечы твар. Нездарма 19 кастрычніка 1990 года Ціхіня на другой нечарговай сесіі Вярхоўнага Савета абазначыў сябе ў якасці «центриста с левым уклоном».

У адным пытанні Ціхіня быў бескампрамісным: у адносінах да БНФ. Ён цвёрда верыў, што Беларускі народны фронт — абсалютнае зло, якое імкнецца ўзарваць рэспубліку, унесці яблык разладу ў грамадства. Таму Ціхіня актыўна выступаў супраць афіцыйнай рэгістрацыі БНФ, крытыкаваў парламенцкія ініцыятывы апазіцыі.

У прыватнасці, у кастрычніку 1990 года Ціхіня разам з высокопастаўленым партыйцам Аляксеем Камаем выступіў супраць праекта дэкрэта апазіцыі БНФ аб уладзе, паводле якога прадугледжвалася дэпалітызацыя арміі, пракуратуры, унутраных спраў, КДБ і забарона дзейнасці партый на дзяржаўных прадпрыемствах і ўстановах.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.1(10)