Политика

Валенса назваў Лукашэнку «хітраватым лісам»

Былы прэзідэнт Польшчы Лех Валенса ў размове з «Радыё Рацыя» падзяліўся сваім меркаваннем пра Аляксандра Лукашэнку.

– Мы сустракаліся некалькі разоў, і ад самага пачатку я яго ацэньваў як «хітраватага ліса» (lisek chytrusek). Ён добра разумее, што зашмат не можа зрабіць, а таму спрабуе выкарыстаць два бакі, спрабуе перачакаць гэты час у тых умовах, якія яму даў лёс. І ў сувязі з гэтым аж занадта я яго не крытыкую. Ведаю, што ў яго невялікія шанцы на іншай дарозе. Там і сям нешта ён можа зрабіць, але не шмат, бо вы значна больш залежыце ад Расеі, чым залежала Польшча і іншыя краіны. Таму вы павінны і больш пільна сачыць за рухамі Расеі.

Пры гэтым Лех Валенса кажа, што ў сучаснай Беларусі ёсць свае лідары. «Ёсць вельмі шмат здольных людзей, але ўмовы цяперашнія не дазваляюць ім сябе выявіць, спраўдзіць свае сілы», – адзначыў Валенса. І падкрэсліў, што «на кожны час знойдзецца добры лідар».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)