Общество

Утвораны аргкамітэт Чарнобыльскага Шляху-2016

26 красавіка спаўняецца трыццаць год з дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

З нагоды гадавіны буйнейшай у гісторыі Беларусі тэхнагеннай катастрофы ў Менску ўтвораны аргкамітэт па правядзенні традыцыйнай масавай акцыі.

У ініцыятыўную групу па правядзенні дэманстрацыі і мітынгу ўвайшлі Партыя БНФ, Партыя «Зялёныя», Партыя БХД, Аб'яднаная грамадзянскай партыя, Рух «За Свабоду» ды прадстаўнікі арганізацыяў грамадзянскай супольнасьці. Аргкамітэт плануе правесьці дэманстрацыю і мітынг у Менску 26 красавіка.

Ініцыятары Чарнобыльскага Шляху-2016 заклікаюць усе зацікаўленыя палітычныя і грамадскія арганізацыі і ініцыятывы дэлегаваць сваіх прадстаўнікоў у склад аргкамітэта і ўзяць актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемстваў па адзначэнні трагічнай даты беларускай гісторыі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)