Усюды, дзе былі незалежныя сябры камісій, кандыдат ад АДС перамог

Вылучэнец ад АДС па Горацкай акрузе Андрэй Юркоў перамог на трох участках, дзе ў камісіях былі прадстаўленыя ягоныя людзі.

У вёсцы Міхееўка Юркоў перамог у дэпутаткі палаты Тацяны Асмалоўскай з розьніцай 250 галасоў супраць 190. Таксама перамогі кандыдата ад апазыцыі былі зафіксаваныя ў вёсках Аўсянка — на малой радзіме кандыдаткі-лукашэнкаўкі — і Даманы.

Аднак ня ўсюды ў камісіях былі незалежныя члены, і агулам Андрэю напісалі блізу 25—30 % галасоў, ягонай суперніцы — 60 %.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)