Общество

«Усё гэта называецца словам — катаванне». У журналіста Дзяніса Івашына ў карцары здарыўся сардэчны прыступ

Пра гэта паведаміла яго маці.

Фота Радыё Свабода

«Мне сёння стала вядома, што падчас знаходжання ў карцары у Дзяніса здарыўся сардэчны прыступ. Ніколі раней падобнага не адбывалася. Не дзіўна, бо ў камеры «парылка» — вокны зачыненыя, вентылятар перадаць нельга. Усё гэта называецца словам — катаванне», — паведаміла  яго мама Людміла Івашына, пiша baj.by.

Паводле яе слоў, Дзянісу зрабілі кардыёграму і перавялі з карцара ў камеру.

Дзяніс Івашын працуе як рэдактар-валанцёр беларускай версіі сайта міжнароднай раследвальнай супольнасьці InformNapalm з 2014 года, а таксама пазаштатным карэспандэнтам у газеце «Новы час» з 2018-га.

Дзяніса Івашына 12 сакавіка затрымалі супрацоўнікі КДБ за ўмяшанне ў дзейнасць міліцыі. Праходзіць па артыкуле 365 Крымінальнага кодэкса.

Да позняй ночы ў кватэры журналіста сілавікі праводзілі ператрус. Таксама ў той вечар вобшук зрабілі дома ў маці Дзяніса, а 15 сакавіка прыйшлі з вобшукам да яго 95-гадовай бабулі.

— У хаце і на лецішчы правялі ператрусы, вымалі ўсе носьбіты інфармацыі: тэлефоны, ноўтбукі, камп'ютары, сім-карты, банкаўскія карткі, кнігі, нататнікі, запісы, грошы ды розную драбязу кшталту сцяжкоў, значкаў, візітак ды інш. Вельмі цікавіла ўсе, звязанае з Украінай, хоць у пастанове на ператрус згадваецца крымінальны артыкул нібыта за распаўсюд асабістай інфармацыі. Зараз Дзяніс знаходзіцца ў турме № 1 Гродна, — паведаміла жонка журналіста Вольга Івашына.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 2.2(24)