«Усіх не пасадзяць!» Да чаго прывядуць драконаўскія папраўкі ў заканадаўства

Да чаго прывядзе рэалізацыя заплянаваных уладамі зьменаў у заканадаўства? Навошта ўладам гэтыя зьмены, калі і бязь іх маштабы рэпрэсіяў беспрэцэдэнтныя? На гэтыя пытаньні на Свабодзе адказвалі юрыст, былы судзьдзя Канстытуцыйнага суду Міхаіл Пастухоў і кіраўнік ПЦ «Вясна» Алесь Бяляцкі.

Бяляцкі:

Ня трэба было б прымаць гэтыя юрыдычныя навацыі, калі б улада мела грамадзкую падтрымку.

У жніўні 2020-га Лукашэнка прайграў выбары з разгромным лікам.

Гэтыя зьмены ў заканадаўстве — паказьнік таго, што крызіс у краіне працягваецца

Найперш гэтыя папраўкі — гэта псыхалягічны ціск на грамадзтва, каб стварыць адчуваньне безнадзейнасьці.

У іх і цяпер хапае артыкулаў і супраць пратэстоўцаў, і супраць апазыцыі, і супраць журналістаў і блогераў.

Артыкул аб паклёпе і цяпер актыўна ўжываецца супраць блогераў і звычайных камэнтатараў у сацсетках.

Крымінальных справаў распачата каля 2000.

Найбольш небясьпечнымі мне падаюцца папраўкі ў артыкул аб экстрэмізьме.

Паводле артыкула аб дыскрэдытацыі РБ яшчэ ніхто ня быў асуджаны. Ён існуе ўжо гадоў 15. Былі два пракурорскія папярэджаньні, і ўсё.

Усіх не пасадзіш! Сёньня гэта і Навальны сказаў. Гэтыя зьмены — пустышка, якая ня будзе працаваць.

Дзяржава ў сэнсе рэпрэсіяў працуе на мяжы магчымасьцяў.

Цяперашняя сыстэма не пацягне сталінскі маштаб рэпрэсіяў.

На сёньняшні дзень колькасьць палітвязьняў — 220, пад крымінальным перасьледам каля 2000.

Ці трэба ўводзіць ваеннае становішча, як цяпер вайскоўцы ў М’янме.

Улады працуюць паводле схемы 2010–2011 гадоў. Спачатку шмат людзей затрымалі, пасьля судоў большая частка зь іх была памілаваная, але пры ўмове прызнаньня сваёй віны.

Такое рашэньне насьпявае.

Мы мелі ў студзені 50 крымінальных прысудаў, і каля 100 прысудаў было ў 2020 годзе.

Пастухоў:

Дзяржава нахабна замахваецца на правы чалавека, на свабоду выказваньня, права мірна зьбірацца.

Дзяржава перайшла межы дапушчальнага.

Калі гэтыя зьмены ў заканадаўстве зацьвердзяць, грамадзяне будуць безабароннымі

Дзіўна, што ініцыятарам паправак стала пракуратура. Яе справа — назіраць за выкананьнем закону.

Замест гэтага яна парушае закон, ініцыюе драконаўскія папраўкі.

Артыкул пра дыскрэдытацыю Беларусі вельмі нагадвае артыкул у заканадаўстве СССР аб антысавецкай прапагандзе і агітацыі.

Папраўкі даюць магчымасьць прыцягваць нязгодных да адказнасьці за любыя дзеяньні.

Сфэра крымінальнай адказнасьці будзе істотна пашыраная, гайкі закручваюцца да мяжы.

У папраўках адказнасьць закладзеная з запасам, у пэўнай ступені гэта прэвэнтыўны ход, каб людзі спалохаліся.

Пытаньне з вызваленьнем палітвязьняў уладам давядзецца вырашаць.

Стане зразумела, што палітычны крызіс у Беларусі трэба вырашаць шляхам дыялёгу.

Будзе ўзмацняцца ціск краінаў Эўропы і ЗША і, магчыма, Расеі.

Политолог: Приравняв БЧБ-флаг к экстремистскому, власти создадут себе новые проблемы

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.8(28)