Политика

Усаў: Хацеў бы атрымаць адказ, якую пагрозу для бяспекі Літвы стварае беларускі народ?

Палітолаг — пра спрэчкі вакол закона наконт санкцый супраць беларусаў і расіян.

— Ідэалагічна-візавы ціск на беларусаў не прывядзе да добрых вынікаў, — лічыць Павел Усаў.

Павел Усаў

Палітычныя гульні вакол «закона» па абмяжаваннях для беларусаў абсалютна бессэнсоўныя і паказваюць, што гэтага «дакументу» не павінна быць увогуле.

Літоўскі народ (кажу пра палітычны суб’ект), як адзін з самых блізкіх для беларусаў, павінен спрыяць утварэнню карысных умоў для прыезду беларусаў (нават без віз), іх пражыванню, а не дазваляць «палітыкам» ляпіць з іх вобраз ворага і штучна ствараць нейкую пагрозу для бяспекі.

Хацеў бы атрымаць просты адказ, якую пагрозу для бяспекі Літвы, у чым канкрэтна, стварае беларускі народ?

Бяспека Літвы ў тым, каб паказваць, што беларускі народ і грамадства - саюзнік у барацьбе супраць Масковіі, а не саюзнік Масковіі ў вайне з Літвой і Захадам.

Такія ж дэструктыўныя ініцыятывы толькі і выключна на руку Крамлю.

Далейшае ўмацаванне варожых наратываў, іх інстытуалізацыя стануць разбуральнымі ў будучым.