Усаў: Расія створыць камічны Саюз свабодных суверэнных рэспублік?

Палітолаг Павел Усаў – пра будучыню постсавецкай прасторы.

– Выглядае, што Крэмль думае над тым, што рабіць з тэрытарыяльнымі абрубкамі (ДНР, ЛНР, ХНР, Абхазіяй, Паўднёвай Асетыяй, Прыднестроўем), а таксама з Беларуссю, якая страціла геапалітычную суб'ектнасць, – піша палітолаг. – Адзін з варыянтаў, які зараз актыўна мусіруюць СМІ – інкарпарацыя і аднаўленне класічнай расейскай імперыі.

У дадзеных абставінах гэты шлях будзе ўспрымацца як наўпроставая акупацыя. Безумоўна ступень неадэкватнасці крамлёўскіх гаспадароў перакрочыў усе межы.

Таму эканамічная і палітычная мэтазгоднасць, нейкія рэакцыі міжнароднай супольнасці іх не хвалюе.

Вайна з Захадам патрабуе радыкальных мер. Канешне з тэрытарыяльнымі абрубкамі зрабіць усе гэта даволі проста, там ужо функцыянуе расейская адміністрацыя і сістэма палітычна-вайсковага кантролю (акрамя Абхазіі).

З Беларуссю цяжэй, бо патрэбна цалкам дэканструіраваць дзяржаву і фактычна разбіць яе па асобных губерніях, для лепшага кантролю і кіравання. Навошта ім у складзе цэлая краіна. А гэты працэс будзе патрабаваць моцнай сілавой прысутнасці ў любым выпадку, каб хутка і якасна знішчыць дзяржаву і народ.

У сваю чаргу, такі радыкальны падыход узарве ўсю постсавецкую прастору.

Па-першае, усе краіны, сябры нейкіх саюзаў з Расеяй дасканала зразумеюць (ужо зразумелі), што такі лес у хуткі часе можа чакаць і йх. Пачнецца інтэнсіўны сыход, уцёкі ад Расеі. Казахстан ужо адчувае сябе няёмка.

Па-другое, гэтыя краіны пачнуць шукаць знешніх гарантаў іх незалежнасці, прасіцца ў антырасейскія саюзы (Турцыя, Кітай), магчыма звернуцца да НАТА, бо выхаду іншага няма. У гэтым сэнсе для Расеі гульня вельмі рызыкоўная. Імперыя на гадзіну. Трэба будзе адначасова інкарпараваць падкантрольных тэрыторыі і захопліваць іншыя рэспублікі. А гэта немагчыма.

Застаецца другі варыянт – ствараць камічны Саюз Свабодных Суверэнных Рэспублік. Таксама цяжкая і бессэнсоўная праца (сэнс ролі не іграе), але дзеля гэтага ўвесь гэты палітычны абсурд і рэалізоўваўся.

Тым не менш ізноў, у межах ужо акрэсленых тэрыторый, што будзе патрабаваць ад Лукашэнкі прызнання ўсіх квазі-рэспублік. У выніку іх будзе 8. Але напэўна, такі крок выкліча адмоўную рэакцыю іншых дзяржаваў у любым выпадку. Што Саюз, што імперыя, адзін вынік – гэта поўная катастрофа.

Напэўна, стварэнне ўмоўнага саюзу створыць ілюзію часовай геапалітычнай перамогі, магчыма ад цягне ўвагу ад паразы ва Украіне. Але ці на доўга. Тым больш, што саюз будзе складацца з разбураных вайной, збяднелых тэрыторый і дзвюх ізаляваных дзяржаваў.

Саюз у сваю чаргу будзе патрабаваць стварэння новых установаў, адзінай грашовай сістэмы і гэтак далей. На такі працэс таксама неабходны час і рэсурсы. Ні першага, ні другога няма, што не азначае, што праект не будзе запушчаны. Саюз патрэбны для выжывання рэжыму Пуціна.

Разам з гэтым, стварэнне і ўтрыманне пад кантролем новага абшару, з абяднелым насельніцтвам магчыма будзе толькі з дапамогай таталітарнага кіравання.

Усе гэтыя працэсы могуць быць пачатыя пасля таго, як Крэмль здолее стабілізаваць і ўтрымаць фронт ва Украіне. Вызваляцца палітычныя, псіхалагічныя і сілавыя рэсурсы для новай аперацыі. Маскоўская сістэма зможа існаваць, пакуль будзе імітаваць экспансію.

«Уваходжання Беларусі ў Расею не будзе»

– Рэфэрэндум пра далучэнне Беларусі да Расеі праходзіць ужо другі год, ці нават трэці. Уваходжання Беларусі ў Расею не будзе.

1. Новая інфармацыйная хваля створваецца хутчэй для ўнутранай, у некаторай ступені, знешняй патрэбы. З аднаго боку, паказаць уласнаму грамадству, што мы так ці інакш перамагаем, адцягнуць увагу ад паразаў ва Украіне. Так бы мовіць – змяніць інфармацыйную павестку.

З іншага боку прадэманстраваць Захаду, што ў Масквы дастаткова сіл, для рэалізацыі іншых гібрыдных кампаній. Такім чынам, стварыць новую пагрозу і напружанне;

2. Не трэба забываць, што ідзе інфармацыйная вайна. Западныя СМІ пішуць пра тое, што супраць Пуціна спее замова, альбо што ен вось-вось памрэ памрэ. Мэта відавочная, спрабаваць уплываць на грамадства і дэзарыентаваць яго.

Рускія адказваюць гатовасцю выкарыстаць ядзерную зброю, ну ў лепшым выпадку далучыць да сябе Беларусь, што павінна стаць праблемай для Літвы і Польшчы. Зараз гэтая тэма топавая для дыскусіі.

3. Далучэнне гэта акупацыя (з рэфэрэндумам ці без), і як вайна ва Украіне створыць для Пуціна шмат праблем, з абсалютна адмоўным геапалітычным вынікам.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4(11)