Лица

URL/IRL: пяць digital-мастачак (фота)

За адносна кароткі час свайго існавання інтэрнэт як прастора, дзе ўсе ствараюць усё, не толькі не апраўдаў добрых спадзеваў, што на яго ўскладаліся, але і паказаў самыя непрыгожыя свае бакі.

Так і не з’явілася магутных альтэрнатыў карпарацыям кшталту Youtube і Facebook, якія жорстка дыктуюць, што каму рабіць можна, а што нельга. Узбунтаваўшыся супраць канцлагеру сацыяльных сетак, арт-асяродак спрабуе асэнсаваць сістэмы, сімвалы і магчымасці, народжаныя анлайнам, і няспынна даследуе адносіны URL/IRL («in real life»). Мы выбралі пяць digital-мастачак, праз творчасць якіх найбольш ярка праяўляецца крытычны рух пост-інтэрнэту. Чаму менавіта мастачак? А чаму б і не?

CLAUDIA MATÉ

З першага позірку можа падацца, што творчасць іспанскай праграмісткі Клаўдзіі Матэ – гэта чарговая імправізацыя на тэму той візуальнай стылістыкі, якую ў рунэце прынята апісваць загадкавым тэрмінам «вэб-панк». Насамрэч яе працы тэхнічна і канцэптуальна скачуць нашмат вышэй за выяву дэльфіна, выкананую ў тэхніцы таннай камп’ютарнай графікі пачатку 90-х.

Калі ты цікавішся сюррэальнымі піксельнымі светамі, то табе дакладна сустракаліся ў сеціве анімаваныя гіфкі або відосы з 3D-немаўляткам, якое эратычна танчыць, едзе верхам на котцы ці б’ецца з іншым на рынгу-люльцы. Вобразы, створаныя Клаўдзіяй, літаральна гіпнатызуюць сваёй юнгіянскай сімволікай і дасканаласцю выканання.

Працяг тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)