Скандалы
Ілля Маліноўскі, Еўрарадые

Унучка Рыгора Барадуліна: «Ніхто ні ў каго са сваякоў прабачэння не прасіў»

Рыэлтар і пазаштатны выкладчык БДУ Аляксандр Гарашчэня, які на сваёй старонцы ў Facebook назваў Рыгора Барадуліна «нацысцкай сволаччу», папрасіў прабачэння ў сваякоў народнага паэта.

— Прыношу свае прабачэнні блізкім паэта. Мае словы выглядалі ганебна... — скупа напісаў ён у сацсетках, пры гэтым адзначыўшы, што яго словы не тычацца тых, "хто тэлефанаваў з пагрозамі".

Риелтор Горощеня удалил свой аккаунт в ЖЖ и почистил свои белорусофобские посты в Фейсбуке

У размове з Камсамольскай праўдай рыэлтар патлумачыў, што папрасіў прабачэння не з-за шуміхі і не з-за пагроз, якія яму масава прыходзяць, а таму, што яму сапраўды няёмка.

— Мне сваякі тэлефанавалі, з імі мы пагаварылі па-чалавечы, яны знайшлі мае выбачэнні вычарпальнымі, — дадаў Аляксандр.

Але сваякоў у дзядзькі Рыгора засталося толькі трое — жонка, дачка і ўнучка. Ніхто з іх пра прабачэнні нічога не ведае.

— Я дакладна ні з кім не звязвалася і са мной ніхто не звязваўся, — здзіўляецца ўнучка Рыгора Барадуліна Дамініка, якой было прысвечана нямала твораў народнага паэта. — Мая бабуля не сядзіць у інтэрнэце і, відаць, каб не турбаваць яе ў такім узросце, ёй ніхто нічога не казаў. Таму ёй я толькі сёння расказала пра гэта ўсё. А дачка Рыгора Барадуліна цяпер знаходзіцца за мяжой, адпаведна, з ёй таксама ніхто не звязваўся.

Унучка Рыгора Барадуліна Дамініка. Фота citydog.by

Дамініка дадала, што гатовая бараніць памяць дзядулі.

Працяг чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)