Унівэрсытэты не жадаюць рыхтаваць знаўцаў беларускай мовы

Па ўсёй краіне спыняюцца наборы на спэцыяльнасьці, зьвязаныя зь беларускай мовай. У Магілёве больш ня будуць рыхтаваць пэдагогаў беларускай, а ў Менскім пэдагагічным закрытыя адразу 4 спэцыяльнасьці беларускай філялёгіі.

У Беларускім дзяржаўным пэдагагічным унівэрсытэце вялікая рэформа — зачыняюцца сем пэдагагічных спэцыяльнасьцяў. Дзіўным чынам атрымалася, што на чатырох зь іх рыхтавалі менавіта філёлягаў беларускай мовы. Пры гэтым набор на спэцыяльнасьці, па якіх рыхтуюцца выключна расейскамоўныя філёлягі, не скарочаны.

У прыватнасьці, у наступным годзе ў БДПУ вырашылі адмовіцца ад падрыхтоўкі пэдагогаў па спэцыяльнасьцях «Беларуская мова і літаратура», «Беларуская мова і літаратура. Нямецкая мова», «Беларуская мова і літаратура. Ангельская мова», а таксама спэцыялістаў у беларускамоўнай журналістыцы. Акрамя гэтага, ва ўнівэрсытэце прыпыняюць навучаньне гісторыкаў-географаў.

Цяпер галоўны пэдагагічны ўнівэрсытэт краіны будзе рыхтаваць настаўнікаў беларускай мовы толькі па двух спэцыяльнасьцях. Расейскай мове будуць навучаць на трох спэцыяльнасьцях, дзьве зь якіх зьвязаныя для прэстыжнасьці яшчэ і з кітайскай і італійскай мовамі.

Працяг тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)