Общество
Віктар Малышчыц, астраном, супрацоўнік Абсерваторыі БДУ, «Наша Ніва»

Уначы над Беларуссю назіралася палярнае ззянне

Ноччу з 5 на 6 жніўня беларусы маглі назіраць надзвычай рэдкую з’яву — палярнае ззянне.

Так выглядала палярнае ззянне пад Валожынам

Нядаўняя магутная ўспышка, што адбылася на Сонцы, прывяла да ўзнікнення магутнага патоку зараджаных часцінак, якія праз некаторы час даляцелі да Зямлі і сутыкнуліся з верхнімі слаямі атмасферы Зямлі — іонасферай. Пры гэтым атамы нашай атмасферы разбураліся да іонаў і аб’ядноўваліся ізноў (гэты працэс называецца рэкамбінацыяй), выпраменьваючы святло розных колераў.

Паўночнае ззянне — досыць частая з’ява для жыхароў паўночных шыротаў, але каб убачыць такое ў Беларусі, трэба сапраўды моцная магнітная бура, якая ідзе ўслед за ўспышкамі на Сонцы.

Здараюцца такія абставіны раз у некалькі год, таму ўбачыць начныя сполахі на паўночным схіле неба — сапраўды рэдкая ўдача.

На жаль, ззянне, якое можна было ўбачыць ноччу з 5 на 6 жніўня, было не вельмі яркім, таму ў горадзе з ліхтарамі і смогам былі бачныя толькі асобныя яго элементы. Затое жыхары сельскай мясцовасці і пасажыры аўтамабіляў, што падарожнічалі ўначы, маглі атрымаць асалоду ад каляровай завесы, што павольна гайдалася на поўначы.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)