Уладзімер Някляеў: «Лукашэнка шукае прытулак пад эўрапейскім парасонам»

Паэт, былы кандыдат у прэзыдэнты і палітвязень Уладзімер Някляеў павіншаваў вызваленых палітвязняў і такім чынам пракамэнтаваў гэтую падзею:

«Перш за ўсё, я вельмі рады, што ў людзей скончыліся пакуты. А пакуты былі страшныя, бо яны ўсе несправядліва апынуліся за кратамі. Я ведаю на ўласным досьведзе, што гэта такое. Таму я шчыра іх усіх віншую.

Што да палітычнага кантэксту. Аляксандар Лукашэнка гуляецца ў выбары. Каб не гуляўся ў супэргероя, мог бы зрабіць гэта значна раней. Цяпер жа ўся Беларусь апынулася ў надзвычай сур’ёзнай і небясьпечнай сытуацыі — як ніколі, магчымая страта незалежнасьці. Прыклад Ўкраіны перад намі. А Лукашэнку гэта ня трэба. Ён зараз шукае прытулак пад эўрапейскім парасонам. Лукашэнка так загруз, паставіўшы краіну ў залежнасьць ад Расеі, што гатовы выканаць любыя ўмовы для прызнаньня Захадам вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)