Улады забаранілі Алексіевіч сустрэчу з землякамі

Шануюць ва ўсім свеце, а што на Радзіме?

Дзень народзінаў у сераду адзначала Святлана Алексіевіч, лаўрэатка Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры за 2015-ты год. Пісьменніца хацела правесці гэты дзень на малой радзіме, сустрэўшыся з землякамі ў Гомлі і Капаткевічах, дзе яна вучылася ў школе. Але гэтыя планы давялося памяняць з-за мясцовых чыноўнікаў.

«На тле тых званкоў з усяго свету што я сёння атрымліваю, мне прыйшоў ліст. Пішуць што абласная бібліятэка адмовілася прымаць і я баюся што ў капаткевіцкай школе ўзнікнуць праблемы. Радзіма пужае», – пракаментавала здарэнне пісьменніца.

Алексіевіч: «Лукашэнка яшчэ загаворыць па-беларуску»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)