Улады дазволілі акцыю да чарговых угодкаў Слуцкага паўстання

Пры гэтым Слуцкі райвыканкам змяніў маршрут штогадовай дэманстрацыі.

Слуцкі райвыканкам дазволіў правядзенне 25 лістапада акцыі ў гонар 97-х угодкаў Слуцкага збройнага чыну. Пра гэта паведамляе сайт Партыі БНФ, сябры якой супольна з актывістамі Руху «За Свабоду» падавалі заяўку на правядзенне акцыі.

Пры гэтым слуцкія ўлады змянілі маршрут штогадовай дэманстрацыі, не дазволіўшы заяўнікам акцыі прайсці калонай па галоўнай вуліцы Слуцку, як было запланавана паводле заяўкі.

Паводле афіцыйнага дазволу акцыя мусіць прайсці наступным чынам:

- Збор удзельнікаў акцыі, 25 лістапада, а 14.30 каля гарадскога стадыёна ў Слуцку, з боку вуліцы Віленскай, 14.

- Ад 15.00 – дэманстрацыя па пешаходнай дарожцы да гарадскога парку культуры.

- Ад 15.20 – мітынг у гарадскім парку культуры па вуліцы Віленскай, 10.

25 лістапада «Малады фронт» збірае экскурсію па мясьцінах Слуцкага збройнага чыну — Вызна, Грозаў, Семежава і Слуцк.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)