Общество

Улады далі згоду на святкаванне ўгодкаў Слуцкага Збройнага Чыну

Мінскі аблвыканкам дазволіў святкаванне ўгодкаў Слуцкага Збройнага Чыну. 24 лістапада ўдзельнікі мерапрыемства адправяцца па мясцінах, дзе адбывалася паўстанне.

Як расказаў “Еўрапескаму радыё для Беларусі” моладзевы актывіст Франак Вячорка, у суботу, 24 лістапада, будуць арганізаваны аўтобы, якія рушаць па маршруту Слуцк, Семежава, Вызна. Удзельнікі мерапрыемтсва таксама наведаюць музей у Старых Дарогах Анатоля Белага і штаб паўстанніцкага войска.

— Мы спадзяемся, што не будзе ніякіх перашкодаў, як было летась, калі нас спынялі на мяжы кожнага раёна і не давалі спакойна і без перашкодаў праехаць гэтую экскурсію, — адзначыў ён ў інтэрв’ю “Еўрарадыё”

Таксама да ўгодкаў арганізатары мерапрыемства выдалі тысячу канвертаў, прысвечаных Слуцкаму Збройнаму Чыну, і буклет пра падзеі 1920 года, калі больш за 10 тысяч паўстанцаў змагаліся супраць бальшавікоў за волю і незалежнасць Беларусі.

Арганізатарамі акцыі з’яўляюцца грамадскае аб’яднанне БНФ “Адраджэнне” і Партыя БНФ.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)