Украинский социолог: «Ваш народ ответственен за вторжение». Белорусский политолог: «Позиция белорусов держит Лукашенко в рамках»

Как можно оценить роль Беларуси и белорусов в войне Россиий против Украины за прошедший год — мнения экспертов.

Украинские пограничники вывесили бело-красно-белый флаг на границе с Беларусью. Фото AFP

Дмитрий Громаков: «Определенная степень ответственности лежит и на белорусском народе»

— Роль Беларуси — это роль и соучастника, и участника, — заявил на онлайн-встрече экспертно-аналитического клуба, организованной Belarus in Focus в партнерстве с белорусской экспертной сетью «Наше мнение» и Белорусским институтом стратегических исследований (BISS) руководитель исследовательских проектов Международного центра противодействия российской агрессии (Украина) Дмитрий Громаков. — Беларусь предоставила свою территорию для накопления сил и средств, для вторжения.

Как участник Беларусь создала инфраструктуру обеспечения этого вторжения и поддерживает не только политически все события, которые происходят в Украине сегодня с точки зрения этой войны и конфликта, но и поддерживает физически и технически армию вторжения.

Поэтому, на мой взгляд, Беларусь является полновесным и полноценным участником этого конфликта. Да, не воюют, может быть, массово, армия не включилась в процесс вторжения, но отдельные части, подразделения, люди, которые зашли в ЧВК, присутствуют в Украине в боевых частях и подразделениях, используется техника белорусская для вторжения, есть фотографии белорусских маркированных танков, которые заходили в Чернигов.

Поэтому в данном случае я склонен рассматривать Беларусь как полноценного участника, субъект этого конфликта со всей ответственностью, которую в случае поражения должны нести агрессоры в данной войне.

Что касается белорусов, то определенная степень ответственности лежит и на белорусском народе — в силу того, что источником власти по Конституции является белорусский народ, и в силу вот этой связки и осознания ответственности за действия своего политического режима, который существует, за действия чиновников, которые втянули Беларусь в эту войну.

И по большому счету, признание неспособности Беларуси в данной войне противостоять (требованиям России – С.) подтверждает и совокупную ответственность народа за это вторжение и за участие белорусского государства в этой войне.

Аляксандр Класкоўскі: «Беларусы ў чарговы раз паказалі сябе антываеннай нацыяй»

— Я б усё ж такі тут праводзіў мяжу паміж рэжымам і народам, — высказался в ответ политический обозреватель проекта «Позірк» Александр Класковский. — Мне не спадабалася, шчыра кажучы, як учора Бухарэсцкая дзявятка прымае рэзалюцыю і таксама асуджае Беларусь за дапамогу расійскай агрэсіі. Але ж Беларусь — гэта і полк К*ліноўскага, які ваюе ва Украіне, гэта і Святлана Ціханоўская, і іншыя дэмакратычныя сілы.

Таму, мне здаецца, важна ўсё ж такі тонка і дыферэнцыравана падыходзіць да гэтых фармулёвак. Дык вось, калі казаць пра ролю беларускага рэжыму, то тут, мне здаецца няма пра што спрачацца.

Гэта і кваліфікавала так міжнародная супольнасць, і яно бачна няўзброеным вокам, што рэжым з першага дня стаў саўдзельнікам агрэсіі, таму што менавіта з беларускага кірунку быў нанесены паводле задумы вырашальны ўдар, які быў павінен скончыцца ўзяцццем Кіева. І за тры дні гэты бліцкрыг павінен быў завяршыцца.

Але іншая рэч, што так званая другая армія свету атрымала па зубах і працягвае атрымліваць, і сарваўся гэты бліцкрыг. Але ярлык суагрэсара прылеплены намертва.

І як бы ні стараўся цяпер Аляксандр Лукашэнка ўплішчыцца ў амплуа міратворцы (мы ведаем, што ён нядаўна збіраў вялікую прэс-канфернцыю, нават Джо Байдэна запрасіў у Беларусь, праўда, замест Байдэна прыляцеў абхазскі правадыр Бжанія, так што тут у гэтым плане вялікае фіяска), але відавочна, што Лукашэнку ў гэтай ролі некамфортна.

І трэба аддаць належнае, што нават у гэтай форсмажорнай сітуацыі правадыр беларускага рэжыму дэманструе проста дзівосы лавіравання, як неаднойчы ў сваёй гісторыі. І ва ўсякім разе на сённяшні дзень яму ўдалося адкруціцца ад адпраўкі сваіх войскаў на вайну.

Што тычыцца беларусаў, то яны чарговы раз паказалі сябе антываеннай нацыяй. Усе апытанні паказваюць, што нават значная частка прыхільнікаў Лукашэнкі, так званых «ябацек», таксама супраць адпраўкі беларускіх войскаў на вайну.

Іншая рэч, што ўсё ж такі даволі значная частка беларусаў (па розных апытаннях 30-35% ці нават болей) сімпатызуюць Расіі, і тут, канешне, разбуральны ўплыў расійскай прапаганды дае пра сябе ведаць.

Але ў цэлым антываенная пазіцыя беларусаў шмат у чым і трымае ў рамках Лукашэнку і прымушае яго рукамі і нагамі адбівацца ад таго, каб зусім з вушамі за галавой у гэтую кроў і бруд улезці.

Наколькі яму пашэнціць адбівацца раней — пабачым.

Вялікае пытанне — наколькі рацыянальны Пуцін. Да 24 лютага мінулага года многія аналітыкі ступень яго рацыянальнасці перабольшвалі. Лукашэнка нават умудрыўся зняць пэўныя дывідэнды са статусу адзінага хаўрусніка Расіі. Ён атрымаў і танны газ на тры гады, і прэферэнцыі для сваіх нафтаперапрацоўчых заводаў.

Калі быў танны газ на тры гады? Увесь час яны біліся пад Новы год і не маглі ўсталяваць гэтую справядлівую цану. Ён атрымаў адтэрміноўку па крэдытах. 105 мільярдаў расійскіх рублёў на праграму імпартазамяшчэння. Ён нават штурмавікі СУ-25 гатовы вырабляць у Беларусі.

Так што Лукашэнка у пэўнай ступені сабраў вяршкі з гэтай сітуацыі. Іншая рэч, што гэта коштам яшчэ большай прывязкі беларускай эканомікі, а значыць, і палітыкі да Расіі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 3.8(24)