Украіна для Крамля важней за Беларусь

Палітоляг Андрэй Фёдараў лічыць: Беларусь будзе атрымліваць меней дапамогі ад Расеі пасьля таго, як Кабінэт міністраў Украіны прыняў рашэньне прыпыніць падрыхтоўку да падпісаньня дамовы пра асацыяцыю з Эўразьвязам.

Андрэй Фёдараў: «Кіеў пачнне рухацца ва ўсходнім накірунку. Масква будзе зацягваць яго ў сваю сетку. Для Беларусі гэта дрэнная навіна. Калі Ўкраіна пойдзе ў Мытны зьвяз, дык мне падаецца, што нашая краіна ў вачах Масквы імгненна адыдзе на другі плян. Украіна для Крамля нашмат больш важная за Беларусь. Эканамічнае становічша ў Расеі не настолькі выдатнае, ім прыйдзецца шмат грошай даваць той жа Ўкраіне. А Беларусь ад таго, што яна становіцца менш важнай, атрымае меней».

Кабінэт міністраў Украіны прыняў рашэньне прыпыніць падрыхтоўку да падпісаньня дамовы аб асацыяцыі з Эўразьвязам. Такое распараджэньне апублікаванае на афіцыйным сайце ўкраінскага ўраду.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)