Удзельнікаў сьвяточнай экскурсіі ў Гомелі будуць судзіць

Дзевяць гомельскіх актывістаў, якія 23 сакавіка ўзялі ўдзел у сьвяточнай экскурсіі па месцах зьвязаных з дзяячкай БНР Палутай Бадуновай у Гомелі, будуць прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасьці.

Пра гэта яны даведаліся 4 красавіка ў аддзяленьні міліцыі Навабеліцкага раёну Гомеля, куды іх выклікалі каб азнаёміць з адміністрацыйнымі пратаколамі, складзенымі на ўдзельнікаў экскурсіі. Іх абвінавачваюць у парушэньні парадку правядзеньня масавага мерапрыемства — жыхары гораду нібыта скардзіліся, што шэсьце было незаконным, а яго ўдзельнікі парушалі грамадзкі парадак.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)