Общество

Уцёкі дактароў працягваюцца. Карлаў універсітэт прыняў 8 студэнтаў-медыкаў з Беларусі

Група прыбыла ў Чэхію пару тыдняў таму, пераважна гэта студэнты апошніх курсаў з выдатнымі залікоўкамі. Пасля каранціна яны праходзяць моўныя курсы, каб вучыцца па-чэшску, піша Наша Ніва.

Пасялілі іх у інтэрнаце, абяцаюць плаціць стыпендыю з кастрычніка, калі пачнецца вучоба.

Эмігранты пераважна баяцца ці не хочуць каментаваць сітуацыю адкрыта.

— Хтосьці тут бо на Радзіме з'яўляецца падазраваным па крымінальнай справе, камусьці пагражалі асаблівым «шанцаваннем» на размеркаванні і гэтак далей. Наконт поўнага супадзення спецыяльнасцяў яшчэ невядома, нас залічаць на лекарскі факультэт, да канца жніўня мы будзем вучыць мову, — сказаў нам студэнт 5 курса Аляксандр, які дагэтуль бачыў сваю будучыню ў беларускай навуцы.

Сярэдні бал яго беларускай залікоўкі — «вышэй за 8».

— Пасля затрыманняў і крымінальных справаў ва ўніверсітэце склалася цяжкая атмасфера, у мяне не было пачуцця абароненасці, не стала ўпэўненасці ў заўтрашнім дні, — кажа іншая студэнтка, трэцякурсніца Сафія. — У Беларусі мне вельмі падабаліся і прадметы, і выкладчыкі, але многае змянілася за мінулы год. Сваю будучыню як бачыла як звычайны малады доктар: размеркаванне і работа ў клініцы. Спадзяюся, што ў любым разе мы ўсе станем спецыялістамі і рэалізуемся, а калі ў краіне будуць змены да лепшага, то я вярнуся.

Натуральна, гэтая гісторыя вядомая і абмяркоўваецца ва ўніверсітэцкіх колах.

Адзін з выкладчыкаў, які выкладаў у гэтых студэнтаў, апісаў іх словам «цудоўныя» і выказаў шкадаванне, што выдатнікі з'язджаюць.

Вопытныя дактары разбягаюцца з РНПЦ дзіцячай анкалогіі і гематалогіі

«Через час мы приедем с органами». Кардиолога с 25-летним стажем уволили из РНПЦ за фразу про ОМОН

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 3.4(7)