Общество

У Вільні віцэ-прэм’еру Беларусі крычалі «ганьба»

У саборы прамову Ігара Петрышэнкі сустрэлі апладысментамі, а звонку на Катэдральным пляцы – крыкамі «ганьба».

У цэнтры віцэ-прэм’ер Беларусі Ігар Петрышэнка

Віцэ-прэм’ер Беларусі Ігар Петрышэнка, выступаючы па-беларуску пасля імшы ў віленскім Катэдральным саборы з нагоды перапахавання паўстанцаў 1863–64 гадоў, заявіў, што «для кожнай краіны ёсць свой вобраз Кастуся Каліноўскага, але ён не павінен стаць той гістарычнай постаццю, якая выкарыстоўваецца ў палітычных мэтах».

— Наадварот, гэта тая старонка нашага сумеснага мінулага, якую мы павінны шанаваць і якая нас аб’ядноўвае зараз і ў будучыні.

У саборы прамову Петрышэнкі сустрэлі апладысментамі, звонку на Катэдральным пляцы – крыкамі «ганьба», паведаміла Радыё Свабода.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.8(51)