У Віцебску школьнікі апранулі на Дзень незалежнасці пілоткі з «Пагоняй»
На ўрачыстае шэсце на Дзень незалежнасці 3 ліпеня ў цэнтры Віцебска некаторыя мясцовыя школьнікі прыйшлі ў пілотках з «Пагоняй».
Як патлумачылі дзеці, яны належаць да арганізацыі «Хуткая дарожная дапамога», дзе вывучаюць рэгуляванне дарожнага руху і прыёмы перашай дапамогі, а на форменных пілотках у іх – герб Віцебскай вобласці, паведамляюць «Народныя навіны Віцебска».
Герб Віцебскай вобласці з выявай «Пагоні» быў зацверджаны указам № 277 Аляксандра Лукашэнкі ад 2 чэрвеня 2009 года. Выява гэтага герба таксама змяшчаецца на знаку «Чалавек года Віцебшчыны».
Адзначым, што на 3 ліпеня невядомыя віцебскія патрыёты зноў вывесілі над горадам бел-чырвона-белы сцяг. Сцяг быў замацаваны на вуліцы Жасткова побач з плошчай Перамогі перад самым пачаткам святочнага салюта. Пра гэта «Народным навінам Віцебска» паведаміў Сяргей Каваленка.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное