Сяргей Гезгала, «Наша Ніва»
У супермаркеце «Еўраопт» у Мінску адбылася масавая бойка

Каля трыццаці маладых людзей узялі ўдзел у масавай бойцы каля супермаркета «Еўраопт» на вуліцы Налібоцкай у мікрараёне Каменная Горка ў Мінску.

У «разборцы» бралі ўдзел як хлопцы, так і дзяўчаты. Імаверна, гэта былі жыхары прылеглых дамоў.

Сведкам бойкі быў карэспандэнт «Нашай Нівы». Каля 19.30 маладыя людзі пабіліся да крыві ў раёне крамы. Пасля тыя, што былі ў меншасці, адступілі ў сам супермаркет. Большасць іх пераследавала. Разборкі працягнуліся каля касаў. Міліцыі і аховы не было. Моладзь спрабавалі суняць прадавачкі і наведнікі. Калі галоўны «праціўнік», юнак у сіняй майстарцы, схаваўся сярод крамы, ягоныя «ворагі» ачапілі выхады, але ён здолеў вырвацца і ўцячы ў кірунку вуліцы Прытыцкага.

Маладыя людзі, некаторыя з іх з у кроў разбітыя брывамі і насамі, ўсё яшчэ тусаваліся каля выхадаў з крамы каля 20.00. Яны мелі даволі крымінальны выгляд: коратка стрыжаныя, са зламанымі насамі, худыя.

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 0 (оценок:0)