Общество
Аксана Рудовіч, «Наша нiва»

У скульптара Лойкі ў турме з’явіліся задумы новых скульптур

Гэнік Лойка адбыў пяць сутак арышту за тое, што ў Дзень роднай мовы выйшаў з транспарантам супраць русіфікацыі беларускамоўных школаў.

Сям ' я Лойкаў гадуе траіх дзяцей . За беларускамоўную школу для іх яны і змагаюцца. На фота: Алена Каравай-Лойка і Гэнік Лойка на выхадзе з турмы на Акрэсціна

Гэнік Лойка выйшаў на 10 хвілін раней за час, калі яго затрымалі ў чацвер (8.10). «Затрымалі? На мяне напалі двое ў чорным!» — эмацыйна ўспамінае ён.

Дзясятак чалавек сустракаў Лойку каля турмы на Акрэсціна. Сярод іх былі вядомы педагог Лявон Баршчэўскі і намеснік старшыні Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Юры Беленькі — у свой час калега Лойкі па «Талацэ».

Лойка сказаў карэспандэнтам «Нашай Нівы», што сядзеў на сутках першы раз. І пад уплывам апошніх падзей у яго з’явіліся задумы на новыя скульптуры. Нават замалёўкі ў турме ён парабіў. Але журналістам пакуль не паказаў, усе свае новыя працы ён першай паказвае жонцы.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)