Вкратце
Наста Лескавец, Еўрарадые

У Пінску размалявалі Леніна

Невядомыя аставілі на пастаменце помніка Леніну белыя роспісы на англійскай мове. Судзячы па “мастацкім” афармленні напісанага, зроблена ідэалагічнае злачынства рукой графітчыкаў.

Падзея адбылася ў выходны дзень, таму роспіс на пастаменце застаўся некранутым да панядзелка. Высветлілася, што супрацоўнікі ідэалагічнага аддзела гарвыканкама аб здарэнні нічога не ведаюць.

Жыхары Пінска глядзелі на размаляванага Леніна з усмешкай. “Гэта намёк на тое, што ўжо даўно прыйшоў час прыбраць помнік з галоўнай плошчы горада, — падзяліўся думкай мінак Аляксандр Сцепановіч.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)