Экономика
Ягор Марціновіч, «Наша Ніва»

У палове раёнаў Беларусі заробак апусціўся ніжэй за $ 200 «чыстымі»

Белстат апублікаваў дадзеныя аб сярэдніх заробках у рэгіёнах Беларусі за люты 2016 года.

Самымі багатымі ў чарговы раз аказаліся Салігорскі раён і Мінск, дзе сярэдняя лічба заробкаў склала каля 9,5 мільёнаў рублёў.

Калі ж перавесці ў даляры і адкінуць падаткі, на руках у работнікаў засталося $ 383 у Салігорскім раёне і $ 376 у сталіцы.

Што да самых бедных раёнаў, сумніўнае першынство захоўвае Шаркаўшчынскі раён, дзе заробкі не дацягваюць нават да 4 мільёнаў рублёў «бруднымі». На руках у насельніцтва заставалася толькі $ 159 «чыстымі».

Услед ідзе Вушачскі раён — $ 165 «чыстымі».

Усяго ж у палове раёнаў Беларусі сярэдні заробак апусціўся ніжэй за $ 200 «чыстымі».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)