Общество

У Нью-Ёрку адсвяткавалі 65-годдзе газеты «Беларус»

25 кастрычніка 65-гадовы юбілей адзначыла газета беларускай дыяспары ў Амерыцы «Беларус».

Юбілейная імпрэза адбылася у Беларускім цэнтры на Атлянтык Авэню 401 у Нью-Ёрку.

Ганаровым госцем і асноўным прамоўцам быў Вітаўт Кіпель. Шмат гадоў ён супрацоўнічаў з газетаю і ўкладаў сваю працу ў яе выданне разам са сваёй жонкаю Зораю і блізкімі палечнікамі.

Першы нумар газеты выйшаў у Нью-Ёрку 20 верасня 1950 году. Залажыла выданне створанае паваеннай эміграцыяй ў 1949 годзе Беларуска-Амерыканскае Задзіночанне (БАЗА).

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)