Общество
Вікторыя Пракаповіч, «Тут і цяпер»

«У некаторых прыбытак на чалавека перавышаў сярэднедушавы ўсяго на 20 рублёў, і ў дапамозе чыноўнікі ім адмовілі»

З 1 красавіка асобныя катэгорыі грамадзян Беларусі змогуць разлічваць на дадатковую сацыяльную дапамогу.

Адпаведны ўказ зацвердзіў днямі галоўны гарант стабільнасці ўсяе краіны. Каму з беларусаў гэтай вясной улады дадуць на шкварку, а каму — па карку, загадзя высвятляла " Тут і цяпер ".

"У сістэму дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі ўключаецца забеспячэнне прадуктамі харчавання дзяцей першых двух гадоў жыцця, якое прадастаўляецца сем'ям, сярэднедушавы прыбытак у якіх ніжэйшы за найбольшую велічыню бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, устаноўленага ўрадам, за два апошнія кварталы; а сем'ям пры нараджэнні двойні ці больш дзяцей — незалежна ад сярэднедушавога прыбытку", — паведамляецца ў афіцыйным каментары да ўказа.

Калі перакласці ўсё гэта з бюракратычнай мовы на чалавечую, то атрымліваецца наступнае. Прадукты харчавання для дзяцей першых двух гадоў жыцця змогуць атрымаць толькі шчаслівыя бацькі двайнят, трайнят, чацвярнят і г.д. (у 2011 годзе, ветліва падказвае Белстат, у Беларусі нарадзілася 911 пар двайнят, 18 трайнят і адзін "квартэт" немаўлят) альбо сем'і, у якіх, умоўна кажучы, кожны чалавек цягам паўгода жыве на 1 БПМ (цяпер гэта 574 790 рублёў, але з 1 лютага памер мае быць павялічаны).

"Выбіванне" бясплатнага харчавання для дзіцяці каштавала мне месяц жыцця ў сэнсе збору ўсіх патрэбных папер, — узгадвае мінчанка Надзея Парэмская. — Можна, натуральна, справіцца і хутчэй, але з маленькім дзіцем не вельмі пабегаеш па канторах. Ад сябровак па гэтых "бюракратычных" забегах даведалася, што нам з дачушкай з "недаборам" да БПМ 5 тысяч на кожную вельмі пашанцавала, бо ў некаторых прыбытак на чалавека перавышаў той сярэднедушавы ўсяго на 20 рублёў, і ў дапамозе чыноўнікі ім адмовілі. Ды яшчэ кожныя паўгода трэба збіраць даведкі зноў, каб пацвярджаць сваю "сацыяльную неабароненасць". Не думаю, што з увядзеннем гэтага ўказа штосьці зменіцца да лепшага — усё роўна чыноўнікі будуць глядзець на нас не як на сацыяльна неабароненых грамадзян, якія ледзь-ледзь канцы з канцамі зводзяць, а як на халяўшчыкаў, якія толькі і думаюць, дзе б абдурыць дзяржаву".

Працяг артыкулу чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)