У Насты і Змітра Дашкевічаў нарадзіўся сын

Хлопчык нарадзіўся 17 лютага. Яго назвалі Давідам.

Дашкевічы два тыдні таму правялі вечарыну, каб абвесціць, што чакаюць другое дзіця, фота Сяргея Гудзіліна

У сваім фэйсбуку Зміцер напісаў: «Сын! Чакаць больш ня меў жаданьня і папрасіўся на два тыдні раней за плянаванае. Давід Дашкевіч, 2970, 51. Усім дзякуй за малітвы!».

Зміцер Дашкевіч — сустаршыня незарэгістраванага ў Беларусі «Маладога фронту», колішні палітвязень, адбываў пакаранне за падзеі, звязаныя з прэзыдэнцкімі выбарамі 2010-га.

Наста Дашкевіч (Палажанка) — паплечніца Змітра па «Маладым фронце». Пасля разгону Плошчы-2010 некалькі тыдняў правяла ў турме КДБ. Стала першай беларускай, якая атрымала Міжнародную жаночую прэмію за мужнасць. Узнагароду ўручала дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)